РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАГА МАЎЛЕННЯ
Навучанне роднай мове ў Беларусі ажыццяўляецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі, якую можна характарызаваць як руска-беларускае блізкароднаснае двухмоўе, дзе беларуская мова толькі пачынае займаць месца, якое належыць ёй па праву.
Развіццё маўлення дзіцяці магчыма толькі пры ўмове правільнай літаратурна дасканалай мовы яго акружэння. Дзеці спачатку пераймаючы, а потым неўсвядомлена аналізуючы маўленне дарослых, засвойваюць усе тонкасці вымаўлення дарослага, словаўжывання, пабудовы фразы. Вучыць дзяцей трэба на лепшых узорах роднай мовы, і ў гэтым вядучая роля належыць выхавальніку, які пастаянна кантактуе з дзецьмі і ад якога дзеці пераймаюць, засвойваюць культуру маўлення.
Якія ж патрабаванні ставяцца да маўлення выхавальніка, каб ен стаў узорам высокай культуры для дзяцей? пераходзь >>>>>>>>

разгарнуць » / « згарнуць